Арыгінал тэксту пад аўтарствам Annette Nellen даступны па спасылцы.

Мэты тайм-менеджменту

  • Быць здольным кантраляваць сваё жыццё — кіруйце сваім часам, не дазваляйце яму кіраваць Вамі!
  • Быць здаравей і шчаслівей (менш стрэсу).

Сем прапаноў для эфектыўнага кіравання сваім часам

  1. Будзьце арганізаваныя
  • Карыстайцеся інструментамі, якія эканомяць час: календарамі з часам для наведвання, спісамі бягучых спраў, аўтаадказчыкамі, тэчкамі і т.д.
  • Стварыце арганізаванае працоўнае месца (не марнуйце час на пастаянныя пошукі месца, дзе можна папрацаваць).
  • Карыстайцеся календаром з часам для наведванняў, уключаючы спіс заняткаў з часам.
  • Карыстайцеся спісамі бягучых спраў і для працяглага часу, і для кожнага дня / тыдня.
  1. Плануйце наперад (Заплануйце, і гэта здарыцца!)
  • Вызначце, колькі часу зойме задача (зрабіце гэта перад тым, як пагадзіцеся ўзяцца за задачу!)
  • Падумайце, ці можна злучыць некалькі мерапрыемстваў.
  • Вызначце, ці можна вялікія задачы разбіць на маленькія, каб іх можна было лёгка запланаваць (такія як падрыхтоўка да іспытаў і наведванне бібліятэкі, як частка задачы – напісаць курсавую працу).
  1. Расстаўце прыярытэтна свае задачы
  • Выкарыстоўвайце рэйтынгавую сістэму A-B-С для пунктаў у сваіх спісах бягучых спраў, дзе задачы А маюць самы высокі прыярытэт.
  • Стаўце мэты як для кароткіх, так і для доўгіх задач, так як Вы хочаце іх выканаць.
  • Паглядзіце на ўсі свае бягучыя справы, каб разлічыць часовыя патрабаванні, і ці будуць неабходныя дадатковыя крыніцы, каб іх выканаць (калі так, заплануйце час, каб атрымаць гэтыя рэсурсы). Не адкладайце маленькія задачы (пачуццё выканання — добрае пачуццё, а незаўважаныя маленькі задачы могуць стаць вялікімі задачамі).
  1. Пазбягайце перагрузкі
  • Надавайце час адпачынку, паслабленню, сну, ежы і зносінам у сваім раскладзе.
  • Рабіце кароткія перадышкі ў час вучобы і ў перыяд работы.
  • Не адкладайце усё да апошняй хвіліны (напрыклад, не зазубрывайце спехам матэрыялы да іспытаў).
  • Вучыцеся казаць «не», калі неабходна і дамаўляцца пра больш зручным дэдлайне, калі неабходна.
  1. Практыкуйце эфектыўныя тэхнікі вывучэння.
  • Разбіце вялікія задачы на такія, якія вы лёгка зможаце пацягнуць.
  • Чытайце дзеля ўспрымання, замест таго, каб хутчэй дайсці да канца главы.
  • Будзьце гатовыя задаваць пытанні, калі яны ўзнікаюць падчас вучобы, а не проста чакайце, пакуль пачнецца іспыт.
  • Спачатку рабіце самую складаную працу, магчыма, перарываючы яе некаторымі задачамі лягчэй.
  • Не чакайце апошняй хвіліны, каб завяршыць свой праект.
  • Прачытайце канспект, як толькі вы яго атрымаеце, а таксама адзначце ўсе даты (і час для этапаў работы) у сваім календары.
  • Будзьце прыкладным студэнтам! (наведвайце заняткі і ўдзельнічайце ў іх, а таксама будзьце пунктуальныя, падрыхтаваныя і прагнеце вучыцца).
  1. Навучыцеся быць гнуткім
  • Нечаканае здараецца (хвароба, праблемы з машынай і т. д.); Вам трэба навучыцца падладжваць гэта пад свой графік.
  • Ведайце, як пераарганізаваць свой графік, калі неабходна (каб ён не кіраваў вамі, а вы ім).
  • Ведайце, у каго папрасіць дапамогі, калі гэта неабходна.
  1. Майце бачанне (чаму Вы робіце ўсё гэта?)
  • Не забывайце пра «вялікую карціну», чаму вы выконваеце задачу, ці важна гэта для вашых доўгіх і перспектыўных мэтаў?
  • Майце і вынікайце асабістаму крэда сваёй місіі (асабістаму і кар’ернаму). (Вашы дзеянні, у рэшце рэшт, дапамагаюць вам дасягнуць вашых мэтаў?)
  • Ведайце, што важна для Вас. (Што вы шануеце больш за ўсё?)
  • Майце пазітыўнае стаўленне!