Арыгінал тэксту пад аўтарствам Annette Nellen даступны па спасылцы.
Мэты тайм-менеджменту
- Быць здольным кантраляваць сваё жыццё — кіруйце сваім часам, не дазваляйце яму кіраваць Вамі!
- Быць здаравей і шчаслівей (менш стрэсу).
Сем прапаноў для эфектыўнага кіравання сваім часам
- Будзьце арганізаваныя
- Карыстайцеся інструментамі, якія эканомяць час: календарамі з часам для наведвання, спісамі бягучых спраў, аўтаадказчыкамі, тэчкамі і т.д.
- Стварыце арганізаванае працоўнае месца (не марнуйце час на пастаянныя пошукі месца, дзе можна папрацаваць).
- Карыстайцеся календаром з часам для наведванняў, уключаючы спіс заняткаў з часам.
- Карыстайцеся спісамі бягучых спраў і для працяглага часу, і для кожнага дня / тыдня.
- Плануйце наперад (Заплануйце, і гэта здарыцца!)
- Вызначце, колькі часу зойме задача (зрабіце гэта перад тым, як пагадзіцеся ўзяцца за задачу!)
- Падумайце, ці можна злучыць некалькі мерапрыемстваў.
- Вызначце, ці можна вялікія задачы разбіць на маленькія, каб іх можна было лёгка запланаваць (такія як падрыхтоўка да іспытаў і наведванне бібліятэкі, як частка задачы – напісаць курсавую працу).
- Расстаўце прыярытэтна свае задачы
- Выкарыстоўвайце рэйтынгавую сістэму A-B-С для пунктаў у сваіх спісах бягучых спраў, дзе задачы А маюць самы высокі прыярытэт.
- Стаўце мэты як для кароткіх, так і для доўгіх задач, так як Вы хочаце іх выканаць.
- Паглядзіце на ўсі свае бягучыя справы, каб разлічыць часовыя патрабаванні, і ці будуць неабходныя дадатковыя крыніцы, каб іх выканаць (калі так, заплануйце час, каб атрымаць гэтыя рэсурсы). Не адкладайце маленькія задачы (пачуццё выканання — добрае пачуццё, а незаўважаныя маленькі задачы могуць стаць вялікімі задачамі).
- Пазбягайце перагрузкі
- Надавайце час адпачынку, паслабленню, сну, ежы і зносінам у сваім раскладзе.
- Рабіце кароткія перадышкі ў час вучобы і ў перыяд работы.
- Не адкладайце усё да апошняй хвіліны (напрыклад, не зазубрывайце спехам матэрыялы да іспытаў).
- Вучыцеся казаць «не», калі неабходна і дамаўляцца пра больш зручным дэдлайне, калі неабходна.
- Практыкуйце эфектыўныя тэхнікі вывучэння.
- Разбіце вялікія задачы на такія, якія вы лёгка зможаце пацягнуць.
- Чытайце дзеля ўспрымання, замест таго, каб хутчэй дайсці да канца главы.
- Будзьце гатовыя задаваць пытанні, калі яны ўзнікаюць падчас вучобы, а не проста чакайце, пакуль пачнецца іспыт.
- Спачатку рабіце самую складаную працу, магчыма, перарываючы яе некаторымі задачамі лягчэй.
- Не чакайце апошняй хвіліны, каб завяршыць свой праект.
- Прачытайце канспект, як толькі вы яго атрымаеце, а таксама адзначце ўсе даты (і час для этапаў работы) у сваім календары.
- Будзьце прыкладным студэнтам! (наведвайце заняткі і ўдзельнічайце ў іх, а таксама будзьце пунктуальныя, падрыхтаваныя і прагнеце вучыцца).
- Навучыцеся быць гнуткім
- Нечаканае здараецца (хвароба, праблемы з машынай і т. д.); Вам трэба навучыцца падладжваць гэта пад свой графік.
- Ведайце, як пераарганізаваць свой графік, калі неабходна (каб ён не кіраваў вамі, а вы ім).
- Ведайце, у каго папрасіць дапамогі, калі гэта неабходна.
- Майце бачанне (чаму Вы робіце ўсё гэта?)
- Не забывайце пра «вялікую карціну», чаму вы выконваеце задачу, ці важна гэта для вашых доўгіх і перспектыўных мэтаў?
- Майце і вынікайце асабістаму крэда сваёй місіі (асабістаму і кар’ернаму). (Вашы дзеянні, у рэшце рэшт, дапамагаюць вам дасягнуць вашых мэтаў?)
- Ведайце, што важна для Вас. (Што вы шануеце больш за ўсё?)
- Майце пазітыўнае стаўленне!
Добавить комментарий